Гуканне вясны

29.03.2024

Для выхаванцаў дзіцячага сада  фальклорнае свята”Гуканне вясны”- гэта не толькі карагоды,беларускія гульні і вясеннія пераплясы. З вялікай зацікаўленнасцю і павагай да традыцый беларускага народа маленькія беларусы ўдзельнічалі ў фальклорных абрадах “Абуджэнне Дромы”і “Абуджэнне пахатнага поля”, ушаноўвалі Бусла-птушку,якая па народным павер’і прыносіць дабро. Сваімі ўражаннямі хлопчыкі і дзяўчынкі абавязкова падзеляцца з бацькамі і сябрамі.